ГІСТОРЫЯ ПРАДПРЫЕМСТВА

Гісторыя прадпрыемства бярэ свой пачатак з моманту адкрыцця 1 верасня 1967 г. прарабскага ўчастка ў горадзе Віцебску.

Асноўнымі задачамі ўчастка лічыліся:
- Рамонт дзеючых катлоў, рамонт і наладка дзеючых цепласетак;
- хімічная ачыстка катлоў і водападагравальнікаў (бойлераў);
- Рамонт і тэхнічнае абслугоўванне ліфтаў.
Выкананне пералічаных відаў работ праводзілася як у г.Віцебску,
гэтак і ў Віцебскай вобласці.

З 1978 года пачалося станаўленне прадпрыемства шляхам перайменавання
Віцебскага гасразліковага ўчастка ў Віцебскае рамонтна-мантажнае ўпраўленне
трэста "Белліфтрэммантаж" Міністэрства жыллёва-камунальнага
гаспадаркі БССР.

У 2008 годзе вытворчае рэспубліканскае рамонтна-мантажнае даччынае унітарнае прадпрыемства "Віцебскскліфт" пераўтворана ў Адкрытае акцыянернае таварыства "Віцебскскліфт" (ААТ "Віцебскскліфт").

Асноўнымі відамі вытворчай дзейнасці ААТ "Віцебскскліфт" згодна са Статутам, з'яўляецца мантаж, наладка, тэхнічнае абслугоўванне і сродкаў дыспетчарскага кантролю за іх работай, будаўніча-мантажныя і будаўнічыя работы, электрамантажныя работы, электрафізічныя вымярэнні, дыягнаставанне тэхнічных устройстваў, якія прымяняюцца на небяспечных вытворчых аб'ектах, а таксама выпуск прадукцыі прамысловага прызначэння.

Галоўнай стратэгічнай задачай ААТ "Віцебскскліфт" лічыць падтрыманне якасці паслуг на ўзроўні, які задавальняе самым высокім патрабаванням спажыўцоў.